Кожны з нас Маці забітай: іх трэба расстрэльваць на вачах у народа


Упершыню ў гісторыі беларускага тэлебачання ў Менску грунтоўна і без цэнзуры абмяркоўвалі праблему смяротнага пакарання.

У студыю ток-шоу «Кожны з нас» з гэтай нагоды прыйшоў аўтарытэтны святар Беларускай праваслаўнай царквы протаярэй Яўген Грамыка, праваабаронца Валянцін Стэфановіч і іншыя эксперты, якія не пабаяліся выказацца на адну з самых вострых тэмаў.

Прагучалі галасы сваякоў людзей, якіх расстралялі ці расстраляюць. Гэта мама «чорнага рыэлтара» Ігара Гершанкова, мама расстралянага гамяльчаніна Аляксандра Грунова, Тамара Селюн (яе сына пазбавілі жыцця за забойства дваіх чалавек).

Выказаліся і пацярпелыя ад рук «смяротнікаў». Гэта бабруйчанка Людміла Кунцэвіч (страціла брата з-за «чорных рыэлтараў»), Галіна Елісеенка (яе мужа і сына не стала з-за ўжо расстралянага Сяргея Хмялеўскага).

Часам дыскусія была на мяжы фолу. Так прадпрымальнік Алесь Мазанік горача падтрымліваў захаванне смяротнага пакарання. Пры гэтым эксперт выказваўся па-беларуску, а на яго пінжаку быў зачэплены бел-чырвона-белы значак. У адказ маці расстралянага Паўла Селюна назвала Мазаніка «недабітым Лукашыстам».

Глядзі таксама
Каментары