Эксперт: Задача «усім па 500» напружвае і бізнес, і дзяржпрадпрыемствы


Падводзячы вынікі 2017-га ў эканоміцы, выканаўчы дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Ігар Марыніч адзначыў, што «пастаўленыя чарговым разам задача «усім па 500 долараў» пачынае сур’ёзна напружваць і прадстаўнікоў бізнесу, і менеджараў дзяржаўных прадпрыемстваў».

«Размаўляючы з прадстаўнікамі беларускага бізнесу, не чую ад іх пра ўздым эканомікі. Хутчэй, маецца адваротны трэнд: неплацяжы, падае спажывецкі попыт, агульная нестабільнасць у рэгіёне», – кажа эксперт.

Як трывожны трэнд ён адзначае і тое, што беларускія тавары ўсё часцей прайграюць канкурэнцыю расейскім.

Падрабязней пра задачу «усім па 500» і прагнозы яе наступстваў, пра стаўку на лічбавую эканоміку, чаму для яе выгадна перавучваць тых, каму за 35 – глядзіце ў поўнай версіі размовы Уладзіміра Мацкевіча з Ігарам Марынічам.

Фота вокладкі – Viktor Drachev/TASS/Forum