Размова дня Эксперт: Улады сталі весці больш гнуткую палітыку на заходнім кірунку


23–25 траўня ў Менску адбудзецца форум экспертнай ініцыятывы «Менскі дыялог». Тэма мерапрыемства – «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх». Мяркуецца, што ўдзел возьме і Аляксандр Лукашэнка.

Дырэктар Інстытуту «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч кажа, што гэты форум – адная з праяў вядзення беларускай дзяржавай, у першую чаргу Міністэрствам замежных справаў, больш гнуткай вонкавай палітыкі. Перадусім на заходнім кірунку, дзе раней дамінавалі прадстаўнікі апазіцыі і эксперты грамадзянскай супольнасці. Цяпер улады прыцягваюць іх у сваю арбіту, зазначае Казакевіч.

Аднак гэта больш супраца ці прыручэнне? Падрабязней – у поўным выданні праграмы «Размова» Уладзіміра Мацкевіча з Андрэем Казакевічам.

Глядзі таксама
Каментары