Эксперт: Расейскі рубель з лютага абваліцца і пацягне за сабой беларускі


Эканамічны аглядальнік Сяргей Жбанаў лічыць, што курсу беларускага рубля датычна долара і еўра яшчэ нядоўга заставацца стабільным.

Яго абрынуць устаноўка Аляксандра Лукашэнкі на сярэдні заробак у памеры 1000 рублёў без эканамічных падставаў і прагназаваны абвал расейскага рублях, ад пазіцыяў яго моцна залежыць беларускі.

Падзенне расейскага рубля, паводле некаторых прагнозаў – удвая, стане наступствам санкцыяў з боку ЗША супраць расейскіх алігархаў і іхных сваякоў. Адпаведны закон пачне дзейнічаць 2 лютага, нагадаў эксперт.

Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, ці варта на заклік Нацбанку трымаць грошы на рублёвых укладах і чаму цяпер спрыяльны час, каб узяць крэдыт – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова дня» Святланы Калінкінай з Сяргеем Жбанавым.