Эксперт: Пасля чэмпіянату свету па футболе Расея можа атакаваць Украіну і Беларусь


Чаго чакаць ад чарговага прэзідэнцкага тэрміну Уладзіміра Пуціна, які распачаўся 7 траўня? Многім трывожна, бо на выбарах ён паабяцаў свайму электарату новыя перамогі, але наўрад ці яны будуць у занепадаючай эканоміцы.

Агрэсіўных дзеянняў можна чакаць пасля чэрвеньскага чэмпіянату свету, які пройдзе ў Расеі. Рэдактар беларускай службы супольнасці «InformNapalm» Дзяніс Івашын зазначае, што Масква ўжо сфармавала наступальныя лініі на Беларусь і перадусім Украіну.

Зрэшты, найбольш верагодна, што маштабная вайна можа пачацца пасля запуску газаправоду «Паўночны паток-2», кажа эксперт.

Падрабязней – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Дзянісам Івашыным.

Фота: Sergei Fadeichev / TASS / FORUM