Размова дня Эксперт: Да ўвядзення дарожнага збору тэхагляд не праходзілі 20 % беларускіх кіроўцаў, цяпер – 50 %


Размова пра сабатаж дарожнага збору як помсту дзяржаве.

Да ўвядзення дарожнага збору тэхагляд не праходзілі пятая частка ўладальнікаў аўтамабіляў – перадусім старых, з рознымі хібамі, кажа аналітык даследчага цэнтру CASE-Беларусь Зміцер Бабіцкі. А вось пасля ўвядзення гэтага падатку ігнараваць праверку спраўнасці машынаў стала, як нядаўна прызналіся ў прадпрыемстве «Белтэхагляд», палова кіроўцаў. Дадаліся пераважна тыя, для каго сума дарожнага збору, без аплаты якога тэхагляд не пройдзеш, – жыццёва істотная.

Частка кіроўцаў, паводле эксперта, ідзе на сабатаж дзяржмыта свядома. А вось стыхійных анархістаў паболей. Іх пазіцыя грунтуецца на помсце дзяржаве: «Маўляў, мне дзяржава і так павінна, я гарбаціўся на яе, а яна з мяне яшчэ і спаганяе нешта!».

Чаму, на думку эксперта, скасаванне дарожнага збору і ўключэнне такога падатку ў кошт аўтамабільнага паліва – не выйсце? Як кантраляваць тое, куды ідуць нашы грошы ў выглядзе гэтага дарожнага збору? Як «пілуюцца» сродкі падчас дарожных працаў? За кошт чаго і каго ствараецца імідж беларускіх дарог як добрых у вачах замежнікаў?

Пра ўсё гэта – у поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі са Змітром Бабіцкім

Фота вокладкі – AutoUa.net

Каментары