Размова дня Эксперт: Беларусам замінае дамаўляцца «прэзумпцыя непавагі»


Днямі ў Беларусі пройдуць два форумы, на якіх грамадзянская супольнасць і бізнес будуць абмяркоўваць будучыню нашай краіны і свету.

Адзін з арганізатараў гэтых форумаў Раман Касціцын, спецыяліст у галіне карпаратыўных камунікацыяў і PR, лічыць, што бізнесу, дзяржаве і грамадзянскай супольнасці замінае весці дыялог і паразумецца такое наступства постсавецкай свядомасці, як «прэзумпцыя непавагі»: «Калі па змоўчванні мы, не ведаючы чалавека, арганізацыю ці з’яву, дэманструем скепсіс да іх».

Што яшчэ замінае дамаўляцца? Якія перспектывы ў Беларусі ў якасці IT-краіны? Як давесці яе перавагі тым самым пенсіянерам?

Падрабязней – у поўным выданні праграмы «Размова» Уладзіміра Мацкевіча з Раманам Касціцыным.

Глядзі таксама
Каментары