Выбары ў верхнюю палату беларускага парламента – Савет Рэспублікі – прайшлі зусім незаўважна. А што наагул ён робіць?
Доктар сельскагаспадарчых навук Міхаіл Кадыраў быў там з 2000 па 2004 гады ад Менскай вобласці падчас спікерства Аляксандра Вайтовіча, былога кіраўніка Акадэміі навук.
«Праз год я зразумеў, што гэта структура – яшчэ больш дэкаратыўная, чымсьці ніжняя палата. Чым займаецца? Праштампаваць галасаваннем законапраекты, прынятыя ніжняй палатай. Як вучоны я думаў: якое не напружанае інтэлектуальнае жыццё!», – кажа былы сенатар.
Пры гэтым, па яго словах, заробкі былі на ўзроўні міністэрскіх, а пасведчанне члена Савета Рэспублікі дзейнічала адпаведным чынам на ДАІ.