Экс-прэм'ер Чыгір: часам Лукашэнку можна пераканаць


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGREVPbjliV2ZwekElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]«Нам не патрэбныя два ўрады, калі адзін сядзіць у Адміністрацыі прэзідэнта, а другі – ва ўласна Доме ўраду. Той, які ў Адміністрацыі, прымае рашэнні, а адказвае за ўсе Савет міністраў», – лічыць былы прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір.Калі б ва ўрадзе былі смялейшыя чыноўнікі, якія б мелі цвёрдую пазіцыю ды трымаліся разам, яны маглі б зрабіць спробу пераканаць Аляксандра Лукашэнку ў неабходнасці рэфомаў. Трэба або адстойваць сваю пазіцыю, або сыходзіць у адстаўку, перакананы экс-прэм’ер.Як камунікавалі яны з Лукашэнкам? Як Чыгір узняў кошты, пакуль Лукашэнкі не было ў Беларусі? Ці справядлівыя пасадкі буйных бізнэсоўцаў і ці есць для кіраўніка краіны недатыкальныя?Падрабязней – у «Размове дня» са Святланай Калінкінай.