Экс-кандыдат Аляксей Атрошчанка: Праз два гады ў грамадстве будзе кардынальны пералом


У гісторыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі назіраецца пэўная заканамернасць: штораз літаральна ў апошні момант ад апазіцыі вылучаецца альбо адзіны кандыдат, альбо некалькі кандыдатаў, яны раскручваюцца, наколькі гэта магчыма, а пасля выбараў паступова сыходзяць у нябыт, гэтак і не стаўшы нацыянальнымі лідарамі альбо хаця б агульнымі лідарамі нацыянальнага супраціву дыктатуры.

Між тым парламенцкія выбары, незалежна ад стаўлення да іх, даводзяць, што яскравых асобаў, здольных стаць прынамсі рэгіянальнымі лідарамі, у апазіцыі хапае. Найперш гэта аўтары запамінальных агітацыйных кампаніяў, у час якіх кандыдаты ладзілі канцэрты, перформансы ды ўздымалі сапраўды актуальныя мясцовыя праблемы.

Кандыдат у дэпутаты на выбарах-2016 Аляксей Атрошчанка заўважыў, што пайшоў на выбары не дзеля перамогі, бо, працуючы журналістам-фрылансерам, мог падысці ў якасці кандыдата па тлумачэнні да любога чыноўніка. Гэта была таксама магчымасць «ставіць на месца» міліцыю, якая часта перакрочвае свае паўнамоцтвы на Гомельшчыне.

«Я не бачыў перамогі ці нейкіх умоваў для перамогі. Я проста ішоў расказаць людзям праўду, пазнаёміць іх з дзейнасцю «Белсату», радыё «Свабода» ды іншых медыяў. Гэта ў мяне атрымалася: людзі ведаюць, куды звяртацца, што глядзець і адкуль атрымліваць нармальную інфармацыю. І я вам скажу, што яшчэ паўтара года, максімум два гады, і ў грамадстве будзе кардынальны пералом у лепшы бок», – заўважыў Аляксей Атрошчанка.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu