Эканаміст Жбанаў: жыроўкі – гэта толькі пачатак


Чаму ўлады Беларусі бяруць новыя крэдыты, хаця ў той самай апошняй перадвыбарчай праграме Лукашэнкі абяцалася, што даўгі больш набірацца не будуць?Эканамічны аглядальнік Сяргей Жбанаў кажа, што «перапазычаюць, каб аддаць тое, што ўзялі раней».Пры гэтым, па ягоных словах, насельніцтва нічога добрага не чакае: «Узбуйнелыя жыроўкі гэта ўсім прадэманстравалі». Гэта звязана з умовамі крэдытораў – і Еўразійскага банку, і МВФ: «Крэдыторы кажуць: навучыцеся зводзіць канцы з канамі, мы не будзем аплочваць вашы неразумныя выдаткі».Але чаму ўлады выконваюць гэтыя патрабаванні, ідучы на непапулярныя ў народзе захады, а да так патрэбных рэформаў не жадаюць прыступаць?Падрабязней – у «Размове дня» са Святланай Калінкінай.

Каментары