Эканаміст Вадзім Іосуб: «Чорны дзень» беларускай эканомікі яшчэ не надышоў


Аляксандр Лукашэнка і міністры хваляцца дасягненнямі. А тым часам вонкавы доўг краіны за 2016-ты год вырас амаль на 10 адсоткаў.

І цяпер наблізіўся ажно да $ 14 млрд.

Ужо ў гэткай сітуацыі запальваецца небяспечны чырвоны сігнал. Бо тры чацвёртыя доўгу патрабуюць рэфінансавання альбо новых пазыкаў. Ці ў стане Беларусь сплочваць узятае? І як будзе развівацца гаспадарка далей? Яшчэ і з улікам абяцання кіраўніка краіны пра 500 долараў заробку. У «Гарачым каментары» – старэйшы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб.

Вось як ён адказаў на пытанне, ці надышоў «чорны дзень» для беларускай эканомікі:

«Я думаю, што не. Увогуле кардынальна краіна знаходзіцца ў стабільна цяжкай сітуацыі. І нельга сказаць, што цяпер сітуацыя з даўгамі прынцыпова горшая, чым яна была цягам апошняга дзесяцігоддзя. Рост доўга – устойлівы трэнд, тым не менш апошнія гады так ці інакш вонкавае фінансаванне прыцягваць удавалася».

Чытайце таксама: