Эканаміст пра малочныя войны: Каб трапіць у Расею, трэба мець «дах»


Ну што ж, чарговы ўдар па беларускай «малочцы» ад «Рассяльгаснагляду». Калі раней расейцы знаходзілі ў нашай прадукцыі то антыбіётыкі, то яшчэ якія забароненыя дадаткі, цяпер жа не знайшлі… уласна беларускага паходжання ў, здавалася б, беларускай «малочцы». Неяк не падобныя гэткія дачыненні на партнэрскія і пагатоў – на братэрскія, як пра тое вось ужо колькі гадоў крычаць і з Менску, і з Крамля.

У «Гарачым каментары» – эканаміст Яраслаў Рамачук.

«Шмат інтарэсаў пераплялося ў малочцы. Перш за ўсё, гэта не толькі беларуская справа. Відавочна, каб трапляць са спажывецкімі таварамі, «санкцыёнкай» на расейскі рынак, трэба мець падтрымку альбо «дах» ад нейкай сур’ёзнай арганізацыі. Калі гэта ФСБ гэта адзін узровень, ФСБ рэгіянальнага ўзрошню – іншы «дах». Могуць быць яшчэ іншыя начальнікі, якія таксама хацелі б на гэтым зарабіць. Так што беларусы тут пасярэднікі, беларусы нешта робяць, ну але трапіць на расейскі рынак простым беларусам ніхто не дазволіць, трэба быць з кімсьці блізкім», – адзначыў Яраслаў Раманчук.

Фотаздымак на застаўцы да відэа Viktor Drachev/TASS/ Forum