Эканаміст патлумачыў, чаму павышэнне пенсійнага ўзросту не выратуе беларускую эканоміку


Пра тое, што бюджэт у Беларусі дзіравы, ведае, бадай, кожны.

А вось толькі куды ліюцца народныя грошы з тых дзірак – гэта ўжо пытаннечка. Вось, да прыкладу, ужо каторы год Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва прызнаецца ў недаатрыманні грошай ды тлумачыць з’яўленне дзіры патрэбай выконваць загады Лукашэнкі па павелічэнні пенсіяў ды іншых сацыяльных выплатаў. Вось і ў 2017-м годзе, як прызналася міністр працы Ірына Касцевіч, у Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва ўтварылася чарговая дзіра – ажно на 700 млн рублёў. І затыкаць яе зноўку давялося з дзяржбюджэту.

У «Гарачым каментары» – эканаміст Леў Марголін.

«Трэба рабіць рэформы, каб расла эканоміка не на 1 ці 1,5 %, якія можна лічыць статыстычнай памылкай, а на 5, 7, 10 %. Улады пакуль гэтага не разумеюць і не хочуць разумець. Адзінае, што рабілася, гэта сумна вядомае павелічэнне пенсійнага ўзросту. Але гэта таксама не дапамагае, бо доля насельніцтва, якое знаходзіцца ў пенсійным узросце, працягвае расці. Пакуль не будзе рэформаў у эканоміцы, пакуль яна сама не пачне расці, праблемы з пенсіянерамі вырашыць не ўдасца», – адзначыў эканаміст.

Больш – у відэа вышэй.