Эканаміст: Беларусы будуць з'язджаць у Польшчу


Беспрацоўе падае папросту казачнымі тэмпамі: за год яно скарацілася ўдвая – ды складае сёння не менш казачныя паўадсотка. Штопраўда, гаворка пра беспрацоўе зарэгістраванае. А вось фактычнае беспрацоўе большае ў дзесяць разоў. То бок 260,6 тысячы чалавек працы не маюць, але актыўна яе шукаюць. Ну а каб шукалі хутчэй ды не псавалі элегантную і казачную статыстыку, чыноўнікі пачалі фармаваць камісіі па дармаедах. У «Гарачым каментары» – эканаміст Яраслаў Раманчук.

«Людзі будуць з’язджаць у Польшчу. Калі ў Польшчы сярэдні заробак «чыстымі» $ 800, у Чэхіі – яшчэ больш, у Літве не могуць знайсці даярку за 600 еўраў – тут няма дурных. Тыя людзі, якія могуць зарабляць, перш за ўсё моладзь да 35 гадоў, будуць гэта рабіць», – адзначыў эканаміст.

Фотаздымак на застаўцы да відэа БРСМ