Эканамічны аптымізм беларусаў – ён расце ці падае?




У Беларусі звесткі пра тое, як народ ацэньвае эканамічную сітуацыю, пачалі збіраць у 1994 годзе, але неўзабаве праект спынілі.

Сёння некаторыя звесткі можна атрымаць, калі абагуліць вынікі некалькіх апытанняў. Напрыклад, за апошнія 7 гадоў найвышэйшы індэкс эканамічнага аптымізму спажыўцоў (але і той – са знакам «мінус»), быў у 2013 годзе: -15. Сёлета ён абваліўся да -39.

Гэтак беларусы ацэньваюць уласны дабрабыт. А што яны думаюць пра тое, як жывецца іншым слаям насельніцтва? Калі спытаць «простых людзей», то, па агульным меркаванні, найбольш у Беларусі шанцуе начальнікам. Адстаюць ад іх «сілавікі». Прадпрымальнікі жывуць някепска. Перабіваюцца вышэй нуля спецыялісты ды іншая інтэлігенцыя. А ў «простых людзей» даўно ўжо ўсе дрэнна.

Ці так яно і ёсць насамрэч – эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі аналізуе ўсю праўду з першых рук.