Мова Нанова Экалогія


Што такое фрымаркет? Які офіс называюць зялёным? Чаму атамную энергетыку нельга лічыць альтэрнатыўнай? Як простыя людзі могуць паўплываць на экалагічную сітуацыю ў сваім горадзе, раёне, двары? Пра гэта ды шмат што іншае вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць з актывісткай экалагічнага руху, сябрам таварыства «Зялёная сетка» Кацярынай Ганчаровай.Навакольнае асяроддзе – рус. окружающая среда. Спрыяльнае (рус. благоприятное) навакольнае асяроддзе.Забруджванне/забруджанне – рус. загрязнение.Захаванне клімату – рус. сохранение климата. Прадухіленне зменаў (клімату)рус. предотвращение изменений. Устойлівае развіццё – гарманізацыя працэсаў развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу і грамадства.Экалагічны: лад жыцця (рус. образ жизни), транспарт, рух (рус. движение), след, менеджмент, турызм, бяспека (рус. безопасность), арганізацыя, сістэма/экасістэма, права/экаправа.Прыродаахоўны – рус. природозащитный.Бяспека (рус. безопасность): хімічная, радыяцыйная і інш.Ашчадны = беражлівы. Біяразнастайнасць (рус. биоразнообразие) – разнастайнасць жыцця ва ўсіх яго праявах, паказчык складанасці біялагічнай сістэмы.Прыродныя рэсурсы: узнаўляльныя (рус. возобновляемые), вычарпальныя (рус. невозобновляемые).Альтэрнатыўная энергетыка – няшкодныя для навакольнага асяроддзя спосабы атрымання і выкарыстання энергіі.Энергазберагальныя лямпыБіяпаліва (рус. биотопливо) – паліва з жывёльнай ці расліннай сыравіны або з прамысловых адкідаў.Адкіды (рус. отходы): прамысловыя (рус. промышленные), сельскагаспадарчыя, хімічныя, радыяцыйныя, біяраскладальныя (рус.  биоразлагающиеся) і інш.Несанкцыянаваная звалка – рус. несанкционированная свалка.Смецце, смеціць – рус. мусор, мусорить. Сартаванне смецця.Перапрацоўка – рус. переработка.Гарадское асяроддзе – прыродныя і створаныя чалавекам умовы пражывання ў горадзе, якія вызначаюць узровень і якасць жыцядзейнасці яго насельнікаў.Экаўрбаністыка – дысцыпліна па вывучэнні ўзаемадзеяння гарадскога і прыроднага асяроддзя ў гарадах.Зялёны офіс/эка-офіс – сістэма мерапрыемстваў па зніжэнні фінансавых выдаткаў на ўтрыманне офіса за кошт ашчаднага  стаўлення да прыродных рэсурсаў.“Зялёная сетка – грамадскае таварыства, якое аб’ядноўвае людзей, неабыкавых да экалагічных праблем.Экаактывізм, экаактывіст – агульная назва  мерапрыемстваў, учынакаў, дзеянняў удзельнікаў экалагічных арганізацый.Фрымаркет – безграшовы кірмаш, дзе можна ўзяцьАрганічныя прадукты/біяпрадукты, арганічная гаспадарка (рус. хозяйство) натуральныя, экалагічна чыстыя і бяспечныя  прадукты.Зялёнае/адказнае спажыванне (рус. потребление), экаспажыўцы – спажывецкі экаактывізм, накіраваны на падтрымку экалагічнасці спажывання.Экамаркіроўка – знак на прадукцыі, які сведчыць пра яго экалагічнасць.Глеб Лабадзенка, Алеся Літвінкоўская, «Белсат»

Каментары