Кожны з нас Ейны рост 96 сантыметраў, а ягоны – 216


Новае выданне ток-шоу «Кожны з нас» пра нашых самых нестандартных землякоў.

Антаніна Сацура – гэта вядомая беларуская артыстка цырку. Ейны рост – 106 см. Зусім нядаўна яна скончыла кар’еру. Прытым не абы дзе, а ў «Цырку дзю Салей».

У Канадзе і ЗША Антаніну Сацура добра ведалі. На старонцы ў сацсетцы шмат яе сумесных фота з прэзідэнтамі ды галівудскімі зоркамі. Мэл Гібсан, Крысціна Агілера, Джымі Картэр… Усе яны самі прыходзілі да нашай артысткі за кулісы пасля сканчэння шоу.

Спадарыня Антаніна – адна з гераінь новага выпуску ток-шоу «Кожны з нас» пра высокіх і маленькіх беларусаў. Тэма ўзялася не на роўным месцы. Ці ведалі вы пра тое, што самым вялікім зямлянінам у гісторыі быў беларус Фёдар Махноў (жыў напрыканцы ХІХ– пачатку ХХ ст). Паводле некаторых звестак, ягоны рост дасягаў 285 см. Хто ж самыя высокія і маленькія з сучасных беларусаў?

У студыі ток-шоу з’яўляецца Вадзім Заянчкоўскі (ураджэнец Гарадзеншчыны). Мераем яго рост – 216 см.

Таксама ў нас у гасцях жыхарка Івацэвічаў Анжэла Яшкевіч. Ейны рост – 96 см.

Самая высокая жыхарка Беларусі на сёння – Святлана Дайнэка. Яе рост, паводле афіцыйнай інфармацыі, – 200 см. У свой час спадарыня Святлана была чэмпіёнкай Еўропы па баскетболе сярод юніёраў. А сёння працуе баскетбольным трэнерам.

Як жывуць самыя высокія і самыя маленькія беларусы, ці сутыкаюцца яны з праблемамі? Гэтаму прысвечана новае выданне праграмы.

Глядзі таксама
Каментары