Эдуард Пальчыс: Служба ў нашай міліцыі – несалодкая справа


Былы палітвязень Эдуард Пальчыс кажа, што служыць у беларускай міліцыі сёння вельмі цяжка – ён нагадвае пра шэраг самагубстваў міліцыянтаў на працоўных месцах і частыя раннія смерці праваахоўнікаў.

«Служба ў нашай міліцыі – несалодкая справа», – так былы палітвязень Эдуард Пальчыс пракаментаваў «крычаўскую міліцэйскую справу».

Як пазітыў Пальчыс адзначае, што пацярпелыя міліцыянты паскардзіліся на начальства менавіта праз незалежныя СМІ, бо «ведаюць, што гэты дзейны інструмент». Пальчыс перакананы, што іх праблемы трэба асвятляць гэтак жа, як і іншых грамадзян, якія цярпяць ад сістэмы.

Падрабязней пра гэта, пра крытыку анархіста Францкевіча ў бок ITшнікаў, прысуд Януковічу на пажыццёвае зняволенне і іншыя навіны тыдня – у «Размове Сцебуракі».