Гарачы каментар Эдуард Пальчыс: Калі б не мясцовыя жыхары, у Курапатах нічога б не атрымалася


3 сакавіка ў Курапатах прайшоў агульнагарадскі мітынг, на якім казалі пра тое, што знішчэнне ўсяго беларускага працягваецца і цяперашнімі ўладамі.

Гэта другі тыдзень абароны месца трагічнае памяці ад будоўлі бізнес-цэнтру. Былі і бойкі, і прыкоўванне кайданкамі да цяжкавіка, і размовы з чыноўнікамі. Як вынік – будаўнікі пачалі разбіраць будоўлю. Але ці азначае гэта перамогу актывістаў і грамадзянаў, якія не хочуць будоўлі на касцях?

Блогер і грамадскі дзеяч Эдуард Пальчыс распавёў пра вырашальны мітынг ва ўрочышчы.

Мітынг праходзіў у спакойнай, святочнай атмасферы. Звязана гэта з тым, што будову прыпынілі.

Гэты забудоўнік сам адмовіўся ад будоўлі, але Менгарвыканкам тэарэтычна можа выдаць дазвол іншаму бізнесоўцу, які захоча тут нешта пабудаваць. Перад намі барацьба за вяртанне гэтай тэрыторыі ў ахоўную зону альбо хаця б ніхто больш нічога не думаў тут будаваць і перакрыць дарогу на Курапаты.

Калі б была небяспека, тут цяпер было б больш людзей.

Улада баіцца любога збораў людзей. Мала лі, яны думалі, што тут збярэцца 10 тысяч і куды-небудзь пойдуць маршам. Таму яны перастрахоўваюцца (ва ўрочышчы быў заўважаны аўтазак – заўвага belsat.eu). Дарэчы, яны паглядзелі, што ўсё спакойна, паехалі. Тут нават захрас аўтамабіль з людзьмі ў цывільным. Зміцер Дашкевіч дапамог з хлопцамі выцягнуць аўта.

Ёсць адчуванне, што пакуль не будзе будовы. Гэта перамога не толькі актывістаў, але і мясцовых жыхароў. Яны з першых дзён выступалі за перапыненне пабудовы. «Малады фронт» прыйшоў сюды па запрашэнню мясцовых жыхароў. Калі б не мясцовыя жыхары, нічога б не атрымалася.

Размову Сяргея Падсасоннага з Эдуардам Пальчысам глядзіце ў «Гарачым каментары».

Каментары