Belsat Music Live Дзявочае каралеўства «Kriwi» у #BML


У апошнім выданні сезону аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выступіць гурт, дзякуючы якому беларускі фолк гучыць на свет цэлы.

На сваё 21-годдзе гурт «Kriwi» правядзе сеанс музычнай тэрапіі ды сыграе свае самыя актуальныя песні ў абноўленых аранжыроўках і пакажа зусім новыя творы. У размове з Міраю Шульц салісткі гурта Вераніка Круглова, Валерыя Валадзько і Наста Хмель раскрыюць таямніцы «дзявочага каралеўства Крыві» і патлумачаць, што яны ўкладаюць у паняцце «эротык-этна».

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Ой, на Купала»
    (словы народныя, музыка Валерыі Валадзько)
  • «Калечка» («За туманам»)
    (словы народныя, музыка Kriwi)
  • «Нарубаю клёну»
    (словы народныя, музыка Настассі Хмель)
  • «Чырка»
    (словы народныя, музыка Настассі Хмель)
  • «Бруснічка»
    (словы народныя, музыка Настассі Хмель)
Каментары