Дзяцінства Пуціна. Лукашэнка – еўрафіл. Беларус – у штабе Сабчак. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Госці праграмы – журналістка, якая напісала біяграфію Пуціна, і беларус, які кіруе выбарчай кампаніяй Ксеніі Сабчак.

Каханне паводле разліку. Чаму Лукашэнка зноў рэзка палюбіў Еўразвяз?

Прыхільнік моцнага Еўразвязу. Пад такім абліччам кіраўнік Беларусі сустрэў у Менску еўракамісара Ёганэса Гана. Пасланец Бруселю традыцыйна папракнуў Аляксандра Лукашэнку парушэннем правоў чалавека і наяўнасцю смяротнага пакарання. Але нават гэта не сапсавала праеўрапейскага настрою кіраўніка Беларусі. Што хаваецца пад маскай еўрафіла, высвятляла Вольга Жарнасек.

«Уся біяграфія Пуціна – падман». Інтэрв’ю з аўтаркай кнігі «Вова, Валодзя, Уладзімір. Таямніцы Расеі Пуціна»

Чаму Пуцін такі жорсткі і так добра ўмее хлусіць? Інтэрвʼю з Крыстынай Курчаб-Рэдліх, польскай журналісткай, аўтаркай фільмаў і кніг пра Расею. Пані Крыстыну называюць «польскай Паліткоўскай». Яна нядаўна апублікавала кнігу «Вова, Валодзя, Уладзімір. Таямніцы Расеі Пуціна».

Апошнія выбары Пуціна. Ці байкот Навальнага мае сэнс?

Дзесяць тысяч чалавек па ўсёй Расеі на мінулых выходных узялі ўдзел у гэтак званай «Забастоўцы выбарнікаў». Аляксей Навальны – назваў вынік паспяховым і працягвае агітаваць за поўны байкот сакавіцкіх прэзідэнцкіх выбараў. Ідэя байкоту рэгулярна зʼяўляецца і ў беларускіх электаральных кампаніях. Сканчваецца гэта даволі безвынікова. Пра тое, якім будзе расейскі байкот і што зменіцца пасля 18 сакавіка на палітычнай сцэне ў нашых усходніх суседзяў, – Усевалад Шлыкаў.

Беларус у штабе Сабчак: «Тры разы апускаліся рукі і хацеў вярнуцца ў ЗША»

У штабе Ксеніі Сабчак працуе палітычны тэхнолаг, які нарадзіўся ў Гомлі. Наш зямляк адвучыўся на Захадзе і працаваў на шматлікіх выбарах у Нямеччыне, Злучаных Штатах і Расеі. Быў адным з кіраўнікоў штабу Бэрні Сандэрса – прэтэндэнта на прэзідэнта ЗША ад дэмакратычнай партыі. Эксклюзіўнае інтэрв’ю Змітра Міцкевіча з Віталём Шкляравым.

У «ПраСвет» увайшла толькі траціна запісанага інтэрвʼю. Больш, на жаль, не месціцца ў фармаце праграмы. Пазней на нашым профілі ў «Фэйсбуку» і на сайце «Белсату» мы апублікуем поўную версію гутаркі са Шкляравым. У паўгадзіннай размове ён распавядае пра Ксенію Сабчак і пра свае пачуцці да Беларусі.