Мaю прaвa Дзяржава не ў стане апекавацца інвалідамі, а тым, хто гэта робіць, не заплаціць пенсіі. Справядліва?


Шматдзетныя сем’і ў Салігорску намагаюцца адстаяць свой дом

Дом на вуліцы Кавалёва ў Салігорску пачалі будаваць у 2011 годзе. Праз тры гады дом здалі. Аднак шмат сем’яў дагэтуль не могуць засяліцца ў сваё жытло, бо маюць запазычанасці перад будаўнікамі. З гэткай самай прычыны тых, хто ўсё ж пераехаў у новыя кватэры, не рэгіструюць у іх. Таму людзі вымушаныя сплачваць сто адсоткаў кошту камунальных паслугаў. І гэта пры тым, што ад самага пачатку ў склад жыллёва-будаўнічага кааператыву «Вежа–179» уваходзілі пераважна шматдзетныя сем’і.

Доўгачаканы і непазбежны… Пра капітальны рамонт — у рубрыцы «Ведай свае правы!»

Капітальнага рамонту шмат хто чакае дзесяцігоддзямі, а пасля не можа дачакацца, пакуль ён скончыцца. Да таго ж жыхары ды будаўнікі нярэдка спрачаюцца і не могуць паразумецца. У нашай пастаяннай рубрыцы «Ведай свае правы!» адказваем на самыя папулярныя пытанні, што ўзнікаюць цягам капітальнага рамонту.

Мінакі пра тое, ці саспела нашае грамадства да адмены смяротнага пакарання

Падчас «Вялікай размовы з прэзідэнтам» кіраўнік краіны заявіў, што калі грамадзяне большасцю прагаласуюць за адмену смяротнага пакарання, ён на наступны дзень падпіша ўказ аб скасаванні кары смерцю. Не чакаючы гэтага, мы ўжо цяпер запыталіся ў беларусаў: ці яны саспелі да адмены смяротнага пакарання?

З гаражом разбурылі і бізнес…

Дакументы на ўзвядзенне гаспадарчае пабудовы прадпрымальнік Раман Сакач атрымаў у 2009 годзе. Праз пяць гадоў высветлілася, што Салігорскі райвыканкам выдаў дакументы не ў належным парадку. Гэта і дало суду падставу лічыць будынак узведзеным самавольна і пастанавіць яго знесці. Спадар Раман не прызнае законным ні самога факту зносу сваёй маёмасці, ні таго, якім чынам гэта здзейснілі. Наш герой вось ужо два гады спрабуе дамагчыся справядлівасці ў судзе.

Грамадзянаў, якія даглядаюць інвалідаў, можа чакаць жабрацкая старасць

Праграма «Маю права» распавядала гісторыю сям’і Ганько з Валожыну. Бацькі хворага на рак сына даказвалі мясцовай падатковай інспекцыі, што не маюць запазычанасці перад дзяржаваю. На пачатку 2016 года спадар Аркадзь Ганько даведаўся, што догляд сына не ўвойдзе ў ягоны страхавы стаж. Тады ён і пачаў звяртацца ў адказныя дзяржаўныя органы. На жаль, Максіма больш няма. А спадар Аркадзь жадае распавесці нам гісторыю ліставання з уладамі.

Каментары