Дзяржаўныя прафсаюзы гасяць пратэстныя настроі рабочых


Чаму на «Гомсельмашы» няма працы

Расея знізіла спажыванне, а Захад прадукцыю «Гомсельмаша» ніколі не набываў. Раней «Гомсельмаш» працаваў заўсёды паводле дзяржаўнай дамовы: ён рабіў прадукцыю, атрымоўваў ад дзяржавы субсідыі, а спажыўцы потым расплачваліся з дзяржавай. Цяпер такая схема ўжо не працуе. Спажыўцы хочуць набываць якасныя і стылёвыя камбайны.

Ці праца з’явіцца

Я даўно казаў, што беларуская прамысловасць даўно прайшла пункт невяртання. Беларускія прадпрыемствы пачалі занікаць даўно, гэта звязана з кіраўніцтвам краіны да прамысловасці, якую яны загналі сваймі дырэктывамі, усё заскладзіравалі, зваротныя сродкі змарнавалі. Цяпер натуральным чынам прадпрыемствы спыняюцца – перспектывы ў іх няма, яны ніколі не будуць працаваць так, як раней.

А што з рабочымі?

Улады баяцца пратэстаў працоўных: яны памятаюць, як рабочыя страйкавалі 25 гадоў таму. (Сёлета як раз – гадавіна масавага выступлення працоўных у 1991 годзе.) Таму на найбуйнейшых прадпрыемствах улады стараюцца нівеляваць такія працэсы, дзесьці штосьці кампенсаваць – дзяржаўная сістэма падаўлення працуе на поўную моц, у тым ліку і дзяржаўныя прафсаюзы. Яны ж не ініцыююць пратэст, яны гасяць незадавальненне. Спрабуюць прэвентыўна згуляць на магчымым узнікненні пратэстаў.