Дзярэчын. Ад славы да забыцця


124 старонкі займаў спіс нарабаваных расейцамі скарбаў палацу ў Дзярэчыне. Цар Мікалай I асабіста адбіраў для сябе сапегаўскія рэчы. А ў Сапегаў была самая вялікая калекцыя жывапісу ва Усходняй Еўропе. Дзе ў Расеі захоўваюцца карціны з Дзярэчына? За што расейцы канфіскавалі ў Сапегаў Дзярэчын?

Куды падзеліся сапегаўскі палац і кляштар дамініканаў, ад якіх няма і руінаў? Як яшчэ ў 1960-ыя гады выглядалі знакамітыя дзярэчынскія кірмашы? Навошта адзін з апошніх Сапегаў прыехаў з Кеніі ў Дзярэчын у 1997 г. і як ёй адрэагаваў на пабачанае? Чаму аднаўленне дзярэчынскага касцёлу прафінансаваў француз? Дзярэчын – адна з галоўных рэзідэнцыяў князёў Сапегаў у мінулым. Адно са старажытнейшых і найвялікшых беларускіх мястэчак сёння дэградаванае да вёскі. Размешчанае на скрыжаванні дарог на Слонім, Ваўкавыск і Горадню, мае класічную планіроўку з рынкаваю плошчаю і царквой каля скрыжавання. Каля плошчы павінен быць яшчэ касцёл, чаму яго там няма? Аляксандр Краўцэвіч распавядае пра сваё роднае мястэчка, ён выгадаваўся ў вёсцы побач.