Гарачы каментар Дзяніс Садоўскі: За адну ноч арганізаваць акцыю ніякі чалавек не можа


Сотні людзей па ўсёй краіне затрыманыя, арыштаваныя ды аштрафаваныя за ўдзел альбо намер паўдзельнічаць у сакавіцкіх акцыях пратэсту, выкліканых скандальным Дэкрэтам аб дармаедстве. Яшчэ прынамсі дзясяткі кінутыя за краты паводле абвінавачвання ў беспарадках, якіх яшчэ нават не было і быць не магло – гаворка пра абвінавачванні ў рыхтаванні беспарадкаў у час заўтрашняга Дня Волі. Пры гэтым уласных шматлікіх парушэнняў заканадаўства ўлады не толькі не заўважаюць, але і, складаецца ўражанне, парушаюць тое заканадаўства дэманстратыўна.

Зладзіць Дзень Волі ў цэнтры Менску ўлады ўсё-ткі забаранілі. Ігнаруючы гарантаваныя заканадаўствам пяць содняў, Менгарвыканкам двойчы адкладаў сустрэчу з заяўнікамі – і вось толькі сёння ўвечары, напярэдадні акцыі агучыў сваё рашэнне: запланаваны маршрут не дазволіць, а людзей адправіць на плошчу Бангалор, якую многія лічаць ганебным і непрымальным месцам для маніфестацыяў.

Каментары