25 сакавіка Дзень Волі будзе, але ў якім фармаце? На гэты момант дакладна невядомы не толькі канчатковы маршрут акцыі, але і нават яе статус: дазволеная ўладамі акцыя ці не?
Тлумачыць адмену можна па-рознаму. Як і спробай зацягнуць з адказам, каб было менш часу на падрыхтоўку. Але падрыхтоўка вядзецца ўжо даўно. Я думаю, што яны проста яшчэ не ведаюць, што адказаць: даць магчымасць прайсці па цэнтру альбо забараніць і зрабіць яе несанкцыянаванай.
Улада выкарыстоўвае свой стандартны сцэнар, які яна выкарыстоўвала і раней перад масавымі акцыямі і выбарамі – запужаць людзей, што рыхтуюцца правакацыі, хоць галоўны правакатар сёння – гэта ўлада.
Ці будзе разгон ці не – гаданне на кававай гушчы. Мой сцэнар: дадуць магчымасць прайсціся, але пасля зачысцяць яшчэ больш лідараў і каардынатараў.
Сярод нашых асноўных задачаў цяпер – забяспечыць бяспеку, каб акцыя была мірная і негвалтоўная.