Дзяніс Івашын: Рэгнумаўцаў – памілавалі


Пасля абвінаваўчага выраку, які прагучаў сёння ў Менскім гарадскім судзе, скандальныя беларускія аўтары расейскага парталу «Regnum» адразу ж заявілі, што будуць яго абскарджваць. Акрамя непрызнання сваёй віны ў распальванні міжнацыянальнай варажнечы прынамсі адзін з рэгнумаўцаў – Сяргей Шыптэнка – заявіў, што працягне супрацоўніцтва з пракрамлёўскім рэсурсам, а поглядаў сваіх не змяніў. Сярод поглядаў, публікаваных рэгнумаўцамі, «штучнасць і мёртвасць» беларускай мовы ды Беларусь як «недадзяржава». Паводле аўтара парталу «InformNapalm» Дзяніса Івашына, Крэмль зачышчае беларускую інфармацыйную прастору.

«Калі параўнаць са справай Эдуарда Пальчыса, аўтараў «Рэгнуму» практычна памілавалі. Яны праходзілі па адным артыкуле – пра распальванне міжнароднае варажнечы – але у выпадку «Regnum» была група асобаў, а Пальчыс фігураваў адзін. Мы на ўласных вачох бачым гэты дысананс», – заяўляе Івашын.

Глядзіце размову ў відэаматэрыяле