Дзве Беларусі: у Фэйсбуку і па-за ім


Паміж выказваннем свайго меркавання і абразай – вялікая розніца, кажа грамадскі актывіст Антон Матолька пра скандальны выпад у сацсетках рыэлтара Гарашчэні на адрас Рыгора Барадуліна.

Чаму такі розгалас? Чаму грамадскі актывізм у Беларусі замкнёны ў Фэйсбуку, а ў афлайне дзейнічаюць адзінкі, як і ў выпадку з падтрыманнем Эдуарда Пальчыса?

Ці не таму, што, як кажа Матолька, па-за камфортным Фэйсбукам іншая Беларусь – пераважна з георгіеўскімі стужкамі замест бел-чырвона-белых у машынах і мізэрнай прысутнасцю беларускай мовы?

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».