Дзмітрыеў: Пачнем дыялог з Мінабароны, каб назіраць за наступнымі вучэннямі


Адзін з лідараў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» выказаўся пра адмову Міністэрства абароны дазволіць прадстаўнікам грамадскасці назіраць за вучэннямі «Захад-2017».

За вайсковымі вучэннямі меліся назіраць незалежныя эксперты Аляксандр Алесін, Сяргей Вазняк, Андрэй Паротнікаў, Леанід Спаткай. Аднак напярэдадні Аляксандр Лукашэнка загадаў перастаць апраўдвацца. І Міністэрства абароны перастала. Грамадскага назірання не будзе. Хаця вучэнні пачынаюцца толькі праз тыдзень, зʼявіліся сведчанні расейскіх вайскоўцаў з палігону пад Барысавам, што манеўры ўжо вядуцца.

«Мы прапануем нашае бачанне такога рэгламенту грамадскай камісіі і перадамо гэта ў Міністэрства абароны, каб пачаць такі дыялог, каб ужо на наступных вучэннях – зразумела, што яны будуць – мы ўсё ж такі дамагліся таго, каб Мінабароны прызнала права за грамадствам назіраць», – заявіў Андрэй Дзмітрыеў у эфіры «Белсату».

Размову цалкам глядзіце ў відэа вышэй.