«Dzivasil» у #BML – медытацыя, роздум і рэлакс


Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гурт «Dzivasil» на чале з Інаю Перасецкаю-Малаковіч, якая валодае ўнікальнаю манераю спеву.

Удзельнікі праекту спалучаюць у сваёй творчасці этнічную і электронную музыку. Іхныя песні пасуюць да медытацыі, роздуму і рэлаксу. У размове з вядоўцаю Міраю Шульц Іна распавядзе, што мусіць быць у спеве, каб ён закрануў душу, як успрынялі ейныя творы ў Францыі і чаму яна пастанавіла пераключыцца з этнікі на аўтарскі матэрыял. У жывым сэце прагучаць новыя і вядомыя кампазіцыі гурта ў суправаджэнні віджэя.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Pavietra» (словы і музыка «Dzivasil»)
  • «Strala» (словы народныя, музыка «Dzivasil»)
  • «Lilit» (словы Святлана Паўлікава-Хейдарава, музыка «Dzivasil»)
  • «Kupaĺskaja» (словы народныя, музыка «Dzivasil»)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.