«Дзеці СуперБеларусаў»


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Ці адпачывае прырода на нашчадках славутых беларусаў? Ці не напружвае іх слава бацькоў ды абавязак, як кажуць, адпавядаць? Як часта дзеці-ўнукі-праўнукі знакамітасцяў бяруць з іх прыклад? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма перадачы – «Дзеці СуперБеларусаў».

Эксклюзіў! Госць студыі – малодшы сын Якуба Коласа, 91-гадовы Міхась Міцкевіч, доктар тэхнічных навук. І яго сям’я – дачка Марыя (унучка Якуба Коласа і Янкі Маўра), сын Канстанцін, унукі і праўнукі.

Сын Коласа раскажа пра сапраўдныя стасункі паміж Купала і Коласам, пра тое, якім Народны паэт быў у жыцці, які спорт любіў, на якой мове размаўляла жонка Коласа і якія асаблівасці былі ў выхаванні – ды шмат іншых цікавінак у поўным выпуску!

mikhas mitskievich syn kolasa valaryna kystava

Міхась Міцкевіч і Валярына Кустава

Таксама героі выдання – Мікалай Казека, трэнер Зборнай Беларусі па фрыстайле, сын вядомага літаратуразнаўцы Янкі Казенкі. І мастацтвазнаўца Тацяна Бембель, унучка славутага скульптара Андрэя Бембеля.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хэштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.