Размова дня Дзень святога Валянціна і афіцыёзны «крэатыўчык»


Дзень святога Валянціна на еўрапейскай постсавецкай прасторы адзначае ўжо большасць моладзі. Што стаіць за папулярнасцю гэтага свята? Як яго адзначаюць народ і ўлады?Культуролаг, эксперт Ліберальнага клубу Вадзім Мажэйка сцвярджае, што мода на Дзень святога Валянціна – пазітыўная: «Каханне – гэта добра! Хутчэй застаюцца пытанні да нашага афіцыйнага календара з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Добра, што Дзень святога Валянціна, знаходзячыся побач з заідэалагізаванымі 23-га лютага і 8-га сакавіка, выцясняе іх і замяшчае».Але ўлады Беларусі спрабуюць і свята кахання нейкім чынам паставіць на службу ідэалогіі. Гаворка пра некалькі ініцыятываў ствараць «валянцінкі» ў школах па разнарадцы.Падрабязней – у «Размове Сцебуракі».ІЧ, belsat.eu

Каментары