Дзе беларусам жылося лепш: у даваеннай Польшчы ці БССР?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGaXpnYlBJQ2ZodUklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Рыжская мірная дамова, заключаная 18 сакавіка 1921 году, не проста падзяліла Беларусь на дзве часткі: яна адправіла 4,5 млн беларусаў у заходнееўрапейскую цывілізацыю, а рэшту – у абшары ўплыву бальшавіцкай Масквы.Якія наступствы гэтай гістарычнай падзеі?Ці праўда, што Заходняя Беларусь апярэджвала Усходнюю па развіцці? А ці апярэджвае цяпер? Што прынесла ўз’яднанне ў 1939 годзе?

«Не было б дзяржавы сёння. Хаця «беларуска-беларуская» мяжа была пакінутая, бо Сталін думаў не пра лёсы беларусаў, а пра геапалітычныя гульні», – кажа гісторык.

Якая розніца паміж беларусамі заходняй і ўсходняй частак краіны сёння? Дзе больш беларускасці і культурнасці? Ігар Мельнікаў, напрыклад, лічыць, што заходнікі істотна меней мацюкаюцца.Падрабязней – у «Размове дня» з Усеваладам Сцебуракам.