«Дыктатура не атрымлівае грошай». Вынікі-2016 і прагноз ад Радзінай, Патоцкага ды Мельянцова


Спрэчкі з Усходам ці дыялог з Захадам. Што было галоўным у замежнай палітыцы Беларусі ў 2016 г. паводле Дзяніса Мельянцова?

З аднаго боку нафтагазавая спрэчка з Расеяй і нота пратэсту беларускага міністэрства замежных справаў як рэакцыя на інфармацыйную атаку з Масквы а таксама байкатаванне Аляксандрам Лукашэнкам саміту ЕАЭС у Пецярбургу. З другога – шматлікя візіты ў Беларусь заходніх палітыкаў і чыноўнікаў і палітычныя саступкі Менску. Што змяніла міжнародны імідж Беларусі? Сяргей Пеляса падсумаваў адыходзячы год з Дзянісам Мельянцовым, аналітыкам з Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў.

Як міжнародныя падзеі і фактары вызначалі сітуацыю Беларусі ў 2016 г. Падсумаванне з Наталляй Радзінай і Міхалам Патоцкім

«Пра прарыў на вонкавапалітычным фронце казаць нельга, бо дыктатура не атрымлівае грошай», – падсумоўвае 2016 г. рэдактарка парталу «Charter97.org».

«Я не ўпэўнены ці цяпер адбылася спроба перавароту», – лічыць Міхал Патоцкі, журналіст, які піша пра Беларусь у Украіну ў польскай «Dziennik gazeta prawna».

Чым здзівіць нас наступны год і за якімі падзеямі будзе сачыць увесь свет?

Мы развітаемся з надзвычай багатым на палітычныя неспадзяванкі годам. Перамога Трампа і Брэкзіт узнялі пытанне – як супрацьстаяць папулізму. Няма рашэння і для Сірыі. Чым здзівіць нас год наступны і за якімі падзеямі будуць сачыць журналісты ўсяго свету, прадказвае Усевалад Шлыкаў.

«Я баюся, што яны могуць зайсці і не выйсці», – Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка парталу «Charter97.org»

Чым скончацца манеўры «Захад 2017»? Якая Беларусь можа быць гарантыяй бяспекі Еўропы? Ці скончыцца вайна на Данбасе? Прагноз на 2017 г. у размове з Наталляй Радзінай і Міхалам Патоцкім.

Трэці новы год на фронце. Беларускія добраахвотнікі працягваюць абараняць Украіну

На міжнародную сітуацыю вакол Беларусі апошнімі гадамі найбольш паўплывала Рэвалюцыя Годнасці ва Украіне і расейская агрэсія супраць нашай паўднёвай суседкі. Ад самага пачатку гэтая справа як абʼядноўвала так і падзяляла беларусаў. Адныя падтрымліваюць сепаратыстаў а іншыя бароняць цэласнасць Украіны. Мы ад пачатку імкнуліся сачыць за лёсам беларускіх добраахвотнікаў на Данбасе. Як тыя хто па ўласнай волі ўзяў у рукі зброю рыхтуецца сустрэць трэці новы год на пазіцыях пад Данецкам, пра што яны думаюць і мараць і чаго зычаць вам – гледачам «Белсату». Рэпартаж нашага карэспандэнта.