Прыват з Валярынай Куставай Дыхаць цяжка, па дарозе ляжаць чалавечыя шкілеты. Споведзь беларускага спартоўца


У гасцях у «Прываце» Валярыны Куставай – герой «Кнігі рэкордаў Гінэса», альпініст і доктар Эдуард Ліпень. Спадару Эдурарду – больш за 80 гадоў, амаль 65 з якіх ён займаецца гэтым небяспечным спортам. Ён хадзіў і маршрутамі, засыпанымі чалавечымі парэшткамі.

Яму не сорамна прызнацца, што даводзілася літаральна пераступаць цераз трупы, каб дайсці да мэты:

«Гэта было на піку Перамогі. Ён знаходзіцца паміж Кыргызстанам і Кітаем. Гэта быў апошні сямітысячнік, якога нам не хапала, каб мы ўтраіх выканалі нормы »снежных барсаў«. У той час быў адмоўны баланс: больш людзей загінула, чым паднялося на вяршыню. Там ляжалі на шляху шкілеты чалавечыя. Зняць з [вышыні] 7-8 тысяч чалавека – гэта страшна цяжкая работа. Той, хто сам не хадзіў, можа сказаць: вось, пераступілі праз трупы. Няхай яны падумаюць, што лепш: прайсці і спусціцца жывому ці дабавіць да тых трупаў яшчэ свой».

За гэты час ён страчваў у гарах сяброў (адночый – загінула 25 % экспедыцыі!), адмарозіў ступакі, якія давялося ампутаваць, але сустрэў каханне. Пра гэта глядзіце ў поўным выданні праграмы «Прыват», прысвечаным альпінізму:

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце штоаўторак а 19.00 на тэлеканале «Белсат».

Каментары