Гарачы каментар Два дні да «Салідарных з Беларуссю». Хто ходзіць на беларускія канцэрты ў Варшаве


Пра салідарнасць і культуру ў эфіры «Белсату» разважае Аляксандр Шапялевіч, адна з арганізатарак канцэрту «Салідарныя з Беларуссю», які насамрэч – фестываль.

Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» мы называем фестывалем, бо, насамрэч, ён пачынаецца сёння. А 19-й паводле варшаўскага часу ў Беларускім доме мы пакажам беларускае, альтэрнатыўнае, маладое дакументальнае кіно, якое паўстала з дапамогай «Белсату». Кожны дзень цягам тыдня будуць ладзіцца розныя культурніцкія імпрэзы, якія пакажуць, што значыць для нас салідарнасць і будуць спрыяць добрай атмасферы на канцэрце.

А што значыць салідарнасць сёння?

Канцэрт паўстаў з думкай пра салідарнасць з людзьмі, якія церпяць на Беларусі. Ён цалкам альтэрнатыўны, мы не прывязваем яго да аніякага мерапрыемства ў Беларусі. Мы паказваем беларускую альтэрнатыўную культуру ў розных яе галінах. У сераду разам заграюць «TonqiXod» і «The Glitchhh», а таксама ўкраінскі калектыў «Жадан і сабакі» ды польскія гурты «T/Aboret», «Atom Heart» і «Drama King».

Поўную размову Сяргея Падсасоннага з Аляксандрай Шапялевіч глядзіце ў «Гарачым каментары»

Каментары