Драўляны Гомель. Занядбаная прыгажосць


Унікальная драўляная архітэктура Гомля з багатым непаўторным разным дэкорам фасадаў, дзвярэй, вокнаў, канькоў яшчэ нядаўна займала цэлыя вуліцы. Але ў пачатку ХХІ ст. мясцовыя ўлады палічылі яго непатрэбным баластам, які замінае развіццю гораду, займаючы дарагія зямельныя надзелы каля цэнтру.

Гомельская грамадскасць спрабавала спыніць вынішчэнне драўляных шэдэўраў Палесся. Што з гэтага атрымалася?