Доўгачаканая палітычная адліга ці пыл у вочы?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTGQ3SHZLb0FTMDAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў справаздачу па выніках маніторынгу за правамі чалавека ў нашай краіне за лістапад. Дзеянні ўладаў незалежныя эксперты ацанілі як палітыку «мяккіх практык».З аднаго боку, цягам апошняга месяца «новых палітычна матываваных справаў не распачыналася, а серыя масавых, у тым ліку і несанкцыянаваных мерапрыемстваў у сталіцы, прайшла без умяшання органаў правапарадку і без арыштаў іх арганізатараў і ўдзельнікаў». З іншага боку, улады працягваюць штрафаваць арганізатараў і ўдзельнікаў згаданых акцыяў, а таксама практыкаваць адвольныя затрыманні, не аднавілі ў правах вызваленых палітвязняў ды не спынілі шэраг палітычна матываваных крымінальных справаў. І пагатоў ціснуць пачалі не толькі на актывістаў, але і на… праваабаронцаў.Госць «Гарачага каментара» – праваабаронца, юрыст Павел Сапелка. На ягоную думку, грамадзянская супольнасць не павінна пагаджацца на палітыку «мяккіх практык». У некаторых галінах грамадскага жыцця становішча зусім не змянілася, а дзесьці і пагоршылася.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu