Дом ад 4 500 $ побач з Менскам? Рэальна!


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Апошнімі гадамі – сапраўдная мода на будаўніцтва прыватных загарадных дамоў. Хтосьці жыве там часова, а нехта перабіраецца настала. Для шмат якіх сем’яў – гэта вырашэнне жыллёвага пытання. Асабліва калі будавацца з эканоміяй і ведаць некаторыя нюансы. Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма сённяшняй перадачы – «Свой дом: ці марная мара?».

Чарга на ўласнае жытло прыходзіць, калі табе далёка за 40 – і тое, у найлепшым выпадку! Што рабіць? Госць студыі – Віктар Аскірка які пабудаваў унікальны мінідом і кінадом пад Менскам. Першы – усяго за 4600 $. Кошты, матэрыялы, лакацыі, магчымасць – пра ўсё гэта ў новым выданні ад тых, хто ўжо прайшоў праз будаўніцтва ўласных дамоў! Як зэканоміць маладой сям’і і зрабіць сваё жытло? Усё рэальна – сцвярджаюць нашыя героі.

Віктар Аскірка

А таксама героі выдання – Павел Бераснеў, навасёл, які замест чаргі на кватэру ў горадзе ўзяў без чаргі ўчастак побач з горадам і пабудоваў свой дом, стваральнік суполкі ў Facebook «Хата з краю», якая дапамагае маладым людзям абраць участак і пабудаваць свой дом як мага танней і якасней. Эксперт выдання – Андрусь Макоўскі, архітэктар, кіраўнік Архітэктурнай Студыі «Zrobym Architechts».

А якія плюсы і мінусы жыцця ў загарадным доме і гарадской кватэры бачыце вы? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хэштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.