Гарачы каментар Добраахвотнік Маўчанаў: КДБ размаўляў з пакупніком майго дому


Чаму ўлады рэзка ўзяліся за добраахвотнікаў? Разважае Аляксандр Маўчанаў, які паехаў ва Украіну ў пачатку канфлікту на Данбасе.https://www.youtube.com/watch?v=GW4QRCrkU6cУ судовым працэсе над беларускім добраахвотнікам «Правага сектару» Тарасам Аватаравым абвесцілі перапынак да панядзелка. Бо пракурор папрасіў час на перакваліфікацыю абвінавачання з прычыны зменаў у Крымінальным кодэксе. Сёння таксама агледзелі рэчы, забраныя ў Аватарава падчас затрымання.Адметна, што сярод іх не было ні чорна-чырвонага сцягу, ні даведак «Правага сектару», ні балаклавы, якую паводле праваахоўнікаў меў пры сабе Аватараў. Пра таямнічае знікненне рэчавых доказаў папярэджваў раней і сам абвінавачаны. Ён жа казаў напярэдадні і пра ціск, які на яго аказваюць прадстаўнікі следства. Тэму беларусаў, што ваююць на ўсходзе Украіны, сёння падчас звароту да парламенту і народу, закрануў Аляксандр Лукашэнка. Цытата: «Мы жартаваць з імі не будзем. Бо страшна, калі там рыхтуюцца баевікі, што пасля могуць выкарыстаць свае веды ў тым ліку і ў Беларусі». У «Гарачым каментары» – Аляксандр Маўчанаў.«Белсат»: Вы зараз на стала знаходзіцеся ва Украіне. Што вас туды прывяло?Аляксандр Маўчанаў: Калі пачынаўся канфлікт ва Украіне, я вельмі ўважліва сачыў за ўсім, што адбываецца. Вядома, у душы нават быў абураны гэтай расейскай агрэсіяй, бо яна нічым не абгрунтаваная.«Белсат»: І вы адразу паехалі на ўсход Украіны, каб далучыцца да добраахвотніцкіх фармаванняў?Аляксандр Маўчанаў: Так, быў у адным з добраахвотніцкіх фармаванняў, быў пад Данецкам. Апошні час знаходзіўся пад Марыўпалем.«Белсат»: І як вашыя родныя ды блізкія ставяцца да таго, што вы вырашылі абараняць суверэнітэт ды незалежнасць Украіны?Аляксандр Маўчанаў: У мяне шмат знаёмых, яны з рознымі поглядамі. Але тыя людзі, чыё меркаванне важнае для мяне, падтрымліваюць мяне.«Белсат»: Пасля таго, як вы зʼехалі ва Украіну, пачаўся ціск на вашых родных. Ці была ўвага з боку спецслужбаў?Аляксандр Маўчанаў: Так, вельмі шмат маіх знаёмых і блізкіх людзей выклікалі ў КДБ, прыязджалі да іх.

Дайшло да абсурду: да чалавека, якому я прадаў свой дом у Барысаве, прыязджалі нейкія КДБшнікі з Менску, пра нешта гаварылі. Падрабязнасці размовы не ведаю.

«Белсат»: Што зараз адбываецца на ўсходзе Украіны? Гэта сапраўды мір ці вашыя асабістыя звесткі кажуць пра іншыя?Аляксандр Маўчанаў: На жаль, да міру яшчэ далёка. Я б назваў гэты стан «няма міру, няма вайны». З аднаго боку актыўных наступальных дзеянняў ні расейскае войска, ні ўкраінскае не вядуць, але пры гэтым адбываюцца абстрэлы пазіцыяў украінскага войска. З іншага боку адбываюцца невялікія прасоўванні ўкраінскага войска літаральна на некалькі кіламетраў. У канцы мінулага года, напрыклад, вызвалілі сяло Водзянае пад Марыўпалем.«Белсат»: Як украінцы ставяцца да добраахвотнікаў з Беларусі?Аляксандр Маўчанаў: Да беларусаў вельмі добрае стаўленне.«Белсат»: А калі казаць пра стаўленне з боку афіцыйнага Кіева – яно адэкватнае? Ці на тым узроўні, якога заслугоўваюць добраахвотнікі.Аляксандр Маўчанаў: На жаль, не. Хацелася б, каб урад у Кіеве неяк дапамог беларусам, напрыклад, з відам на жыхарства ці з атрыманнем грамадзянства, як гэта абяцаў шэраг палітыкаў ва Украіне. На жаль, пакуль мала хто атрымаў грамадзянства.«Белсат»: Зʼявіліся звесткі, што, магчыма, спецслужбы Беларусі дасылаюць запыты ў Кіев наконт удзелу беларускіх добраахвотнікаў у канфлікце на Данбасе. Маўляў, магчыма, украінскія спецслужбы могуць нават пачаць супрацу з беларускім КДБ.Аляксандр Маўчанаў: Канешне, я не ведаю тых працэсаў паміж беларускім ды ўкраінскім ведамствамі. Увогуле нельга выключаць, але не думаю, што Кіеў усё ж выдасць добраахвотнікаў Беларусі.«Белсат»: Ніколі не шкадавалі пра свой выбар, калі паехалі на ўсход Украіны?Аляксандр Маўчанаў: Не. Зрабіў гэта цалкам свядома.

Каментары