Дна крызісу Беларусь яшчэ не сягнула


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMVZfNnN5WXZVckUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]

Рэцэсія зацягнулася. Але гэта яшчэ не дно крызісу

Падзенне эканомікі працягваецца амаль 1,5 гады і паводле нават самых аптымістычных прагнозаў на сёлета асноўныя гаспадарчыя паказнікі надалей застануцца са знакам мінус. У выніку падаюць ўзровень жыцця і спажывецкі попыт. «Паводле маіх разлікаў, мы зарабляем 130 долараў на месяц, але атрымліваем 250. Тобок у два разы мы можам гэта прыціскаць. З другога боку ў нас, пры тым, што мы так зарабляем, 1800 ваенных і парамілітарных фармаванняў на 100 тысячаў насельніцтва, а гэта болей, чым дзе-кольвек у свеце», – гаворыць эканаміст Міхал Залескі.Гэткага доўгатэрміновага і моцнага скарачэння валавога ўнутранага прадукту ў беларускай эканоміцы за апошнія 15 гадоў яшчэ не было. Падзенне назіраецца як у фізічным, гэтак і ў доларавым выражэнні. За першыя два месяцы сёлета ВУП зменшыўся на 4 %, а па выніках бягучага году, паводле абноўленага прагнозу МВФ скарачэнне складзе 2,2 %.«Мы ўжо прыйшлі да той кропкі асэнсавання сітуацыі, да той кропкі біфуркацыі, калі патрэбна, каб прымаліся вельмі моцныя, неардынарныя рашэнні. Але на гэты конт ёсць выказванне кіраўніка краіны, які на рэформы проста не пойдзе. Ён сам адзначыў , бо гэта падобна смерці для яго і для намеклатуры», – тлумачыць эканаміст Леанід Заіка.Раней праблему адсутнасці грошай урад вырашаў эмісіяй, то бок друкаваннем новай колькасці грашовых знакаў. У красавіку шырокая грашовая маса скарацілася амаль на 5 %. Таму нагоды для запуску друкаркі сапраўды ёсьць. Але ў выніку выпуск новых грошай прывядзе да росту інфляцыі. Без рэфармавання, у бліжэйшы час не выправіцца.Урад жа наадварот спадзяецца на рост эканомікі. Паводле дзяржаўных прагнозаў ВУП па выніках году вырасце на 0,3 %. Але такі вынік малаверагодны. Колькасць нерэнтабельных прадпрыемстваў па выніках першых двух месяцаў сёлета павялічылася да амаль двух з паловаю тысячаў, а іх страты склалі больш за Br 20 трлн.Івестыцыі ў стартапы імкліва растуць. А паспяховых беларускіх праектаў, якія прыносяць прыбытак, ды сталі вядомыя ва ўсім свеце усё болей. Пра магчымасці для развіцця стартапаў і перспектывы гэтага рынку ў нашым матэрыяле.

Беларусь – сілікованая даліна ў Еўропе

Летась экспарт кампутарных паслугаў на душу насельніцтва склаў $ 74. Гэтыя паказнікі нашмат большыя, чымся ў ЗША ды Індыі. Напрыклад, у Расеі яны складаюць усяго 19 $. Беларусь за кароткі прамежак часу заняла 13-е месца сярод 20 краінаў-лідараў у сферы ІТ-аўтсорсінгу і высокатэхналагічных паслугаў.«Па-першае, інфармацыйныя тэхналогіі – гэта выдатная сфера для развіцця Беларусі. Справа ў тым, што ІТ-сфера вельмі мала затратная. А гэта значыць, калі ёсць жаданне зрабіць нейкі прадукт, то можна проста сесці і зрабіць яго за невялікі прамежак часу. А далей яго прадаваць», – тлумачыць coo & co-founder бізнес-клубу «Imaguru» Настасся Хамянкова.Шэраг беларускіх стартапаў цягам апошніх гадоў сталі вядомыя ва ўсім свеце. А колькасць інвестыцыяў ды інвестараў ў нашай краіне павялічваецца. На сёння ў Беларусі створаныя «Парк высокіх тэхналогіяў», дзе зарэгістраваныя 152 ІТ-кампаніі. Але акрамя гэтага незалежна працуюць яшчэ некалькі сотняў стартапаў, якія таксама развіваюцца.«Ім на дапамогу прыходзяць такія пляцоўкі, як «Imaguru», а таксама такія, якія займаюцца развіццём стартапаў. Што тут можна зрабіць? Тут можна стварыць каманду, а таксама стварыць першы прататып, як гэта зрабіў, напрыклад, Маскарад. А далей навучацца на майстар-класах. Атрымаць больш ведаў і навыкаў, а далей сустакацца на розных канферэнцыях з экспертамі, партнёрамі, інвестарамі. Атрымаць новыя кантакты і безумоўна, натхненне», – распавядае Настасся Хамянкова.Беларускія ІТ-кампаніі знаходзіцца ў сталым тонусе ды аператыўна рэагуюць на развіццё рынку. З апошніх зменаў у гэтай галіне – пераарыентацыя зацікаўленасці інвестараў з кампаніяў для спажывецкага рынку на бізнес-праекты. Пры існых тэпах развіцця айчыннай ІТ-індустрыі ўжо ў бліжэйшай перспектыве яе аб’ёмы складуць нават 5 % валавога ўнутранага прадукту.