Дэльфінатэрапеўтка: У маёй працы галоўнае адчуваць сябе часткай прыроды


Яны скачуць адно праз адно, гучна цокаюць, нібы запрашаюць нас да сябе ў госці. Паміж чалавекам і дэльфінам можа ўтварыцца сапраўдная духоўная сувязь, кажа наша сённяшняя гераіня ды запрашае спраўдзіць усё на ўласным досведзе. У «Профілі пакалення» – дэльфінатэрапеўтка Таццяна Рыжкевіч.