Адзін з ключавых дакументаў у паляпшэнні бізнес-клімату ў Беларусі. Гэтак нясціпла акрэсліваюць улады краіны Дэкрэт № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».
Дакумент мае на мэце зрабіць так, каб людзі перасталі баяцца адчыняць уласны бізнес. Задача амбітная. З улікам таго, што толькі ад пачатку года сваю дзейнасць спынілі 28 000 ІП і 7 000 юрыдычных асобаў.
Кіраўнік Беларусі падпісаў Дэкрэт №7 напрыканцы лістапада, але ягоныя нормы будуць набываць моц паступова. Дакумент уводзіць мараторый на павышэнне падаткаў да 2020-га года і здымае шэраг тэхнічных абмежаванняў, якія раней усталявала дзяржава. Мае зменшыцца і колькасць бюрактарыі для тых, хто вырашыў распачаць сваю прыгоду з бізнесам у Беларусі.
Паводле кіраўніка аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоля Шумчанкі, Дэкрэт № 7 спрашчае ўваход у бізнес, але не вырашае праблемны вядзення бізнесу і выхаду з бізнесу.
«Калі спрасціць, то цяпер уваход у бізнес каштуе рубель, а выхад – 2. Гэты дакумент мае палавінчаты характар», – мяркуе госць праграмы «Гарачы каментар» Анатоль Шумчанка.
Больш у відэаматэрыяле!