«Дажэ ў сарціры ў нас рускі мір!»


У чарговай шоў-праграме «Жэстачайшага Ілюзіёну» вы ўбачыце смяротны нумар пад назвай «Ператварэнне Саюзнага сартыра ў Суверэнны сартыр, а таксама разам з нашымі чыноўнікамі паспрабуеце зразумець, якое вузкае месца трэба пашырыць, каб павысіць нараджальнасць.

Госць з залы, філолаг і грамадскі дзеяч Вінцук Вячорка паразважае над пытаннем: які гвалт больш падабаецца нашым уладам – сямейны ці суверэнны?