Даўжэнка: Лукашэнка пакрыўдзіў беларускіх спартовак


«Выдатны падарунак для жанчын да 8 сакавіка». Менавіта гэтак Аляксандр Лукашэнка акрэсліў адкрыццё новага Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі ў мастацкай гімнастыцы. Палац адчынілі ў сталіцы, а на ўрачыстай цырымоніі прысутнічала расейская чэмпіёнка свету 2004-га году Аліна Кабаева. Пра стан айчыннай гімнастыкі ды агулам спорту і ролі ва ўсім гэтым Аляксандра Лукашэнкі размаўляем з журналістам Уладзімірам Даўжэнка.

«Беларускія мастацкія гімнасткі – адныя з наймацнейшых у свеце, яны праславіліся, яны заваёўваюць медалі. Праўда, з залатымі пакуль не вельмі атрымліваецца, але пастаянна ў лідарах. Беларускія акрабаты – гэта надзейная медаль на Алімпіядзе, як біятланісты або фрыстайлісты», – кажа Уладзімір Даўжэнка.

Пра запрашэнне Аліны Кабаевай адкрываць Палац спорту журналіст кажа, што гэта яшчэ адно падкрэсліванне, што «запрасілі старэйшага брата».

«Так, Кабаева – прыма ў гімнастыцы, але прыніжаць ролю нашых дзяўчат неабавязкова», – дадае эксперт.

Поўную размову з Уладзімірам Даўжэнкам глядзіце ў «Гарачым каментары»