Дашкевіч: Злая сіла цягне іх у Курапаты


Нядаўна мы размаўлялі ў эфіры з каардынатаркай ініцыятывы «За ўратаванне Курапатаў» Ганнай Шапуцька пра адкрыццё рэстарацыі на ўскрайку мемарыялу, запланаванае на гэтую пятніцу. І вось сёння намесніца ўпраўлення гандлю Менаблвыканкаму Ірына Івановіч паведаміла ў часе сустрэчы з абаронцамі Курапатаў, што пасля рэзанансу ў СМІ адбылася нарада з удзелам старшыні аблвыканкаму, на якой было пастаноўлена 1 чэрвеня рэстарацыю не адкрываць. І што на 99% у пятніцу адкрыцця сапраўды не будзе.

У «Гарачым каментары» – абаронца Курапатаў Зміцер Дашкевіч.

«Здавалася пасля абароны Курапатаў 2017 года, што тэма закрытая. Тэма будоўляў, адкрыцця забаўляльных і офісных комплексаў. Рэлігійныя дзеячы, кіраўнікі розных цэркваў, дзяржаўныя – і Якубовіч і Лукашэнка ўжо пачаў вярзіць нешта пра Курапаты – ужо здавалася, туды не будуць лезці. Але ж во нешта іх туды цягне, нейкая злая сіла», – адзначыў Зміцер Дашкевіч.