Агляд падзеяў культуры Далі джазу на Валянціна


Іян Шо запісваецца на Abbie Road, адзначаецца за найлепшы вакал на BBC Jazz Words, прычым двойчы, ды на ўсе лады расхвальваецца брытанскімі крытыкамі. На Дзень усіх закаханых музыка прыехаў у Менск, каб даць супольны канцэрт з гуртом «Apple Tea».Ігар Сацэвіч з «Яблычнай гарбаты» кажа, што ён не толькі выдатны спявак, але і піяніст:«Мінулым разам ён больш граў на раялі і спяваў самастойна, цяпер гэтага будзе меней. Але дастаткова, каб зразумець, што ён сапраўдны майстра».Разам з «Apple Tea» лонданец выступіў у Менску ўжо ў другі раз, раней гралі таксама ў Віцебску і Магілёве. Іяну Шо так падабаецца з імі быць з імі на сцэне, што ён хоча зладзіць з беларусамі супольны тур:

«Apple Tea» – адзін з маіх улюбёных гуртоў у свеце… Вельмі хацеў бы праехаць з імі ў туры па ўсім свеце».

Праект «Джазавы мост», які лучыць беларускіх і брытанскіх музыкаў, працягнецца канцэртам Кліўлэнда Ўоткіса і «Apple Tea» 6-га сакавіка тут жа, у Доме афіцэраў.

Таксама ў выданні

MUZZART з аншлагам у Берасці.Бізнесоўцы звяртаюцца да беларускай мовы – па поспех.BAFTA – трыумф Ды Капрыё і фільму «Ацалелы».Вольга Гардзейчык, Сяргей Будкін, «Белсат»

Каментары