Гарачы каментар Да Мікалая Статкевіча ў камеру спрабавалі пасадзіць хворага на сухоты чалавека


Да апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, які цяпер адбывае адміністратыўны арышт, нарэшце пусцілі адваката. Падчас сустрэчы экс-кандыдат у прэзідэнты знаходзіўся ў клетцы.

«Статкевіч сядзеў у клетцы, за кратамі. Адвакат знаходзіўся ў некалькіх метрах ад яго і на іх былі скіраваныя ажно 2 відэакамеры. Гэта мяне вельмі ўразіла і выклікала мора пытанне з нагоды захавання законнасці ў гэтай сітуацыі. Як высветлілася, Мікалаю ніхто не збіраўся паведамляць пра судовы вырак – ен даведаўся, што асуджаны яшчэ на 5 содняў толькі ад адваката», – распавядае госць «Гарачага каментара», жонка Статкевіча Марына Адамовіч.

Адамовіч таксама распавяла, што да Статкевіча у камеру спрабавалі памесціць хворага на сухоту чалавека.

«У выніку пратэстаў Статкевіч гэты чалавек усе ж быў ізаляваны», – кажа яна.

Каментары