Ксяндза Вайцяхоўскага вывозілі ў поле ды прымушалі ісці з прывязаным бервяном – «як Хрыстос». А калі прыйшлі арыштоўваць, ён схаваўся ў скрыні.
У савецкія часы камуністычныя ўлады знішчалі касцёлы, а святароў катавалі. Калі за любое неасцярожна сказанае слова можна было атрымаць дзясяткі гадоў сталінскіх лагераў, людзі адважваліся бараніць свае святыні і дапамагаць ксяндзам. Дзякуючы трываласці ды адвазе тых, хто супрацьстаўляўся чыноўнікам, на нашых землях удалося захаваць хрысціянскую веру.
Глядзіце рэпартаж ад 12:32 хвіліны.
Паводле статыстыкі, кожная трэцяя беларуска падпадае пад хатні гвалт. І пужае тое, што толькі 30 % жанчын звяртаюцца па дапамогу.
Наста Захарэвіч – гераіня нашага першага рэпартажу, гэтаксама стала ахвяраю сексуальнага гвалту. Яна змагла пераадолець страх і цяпер гатовая распавядаць сваю гісторыю шчыра і адкрыта. Дзяўчына стала вядомаю блогеркай і цяпер бярэ актыўны ўдзел у дыскусіях пра ахвяраў, гвалтаўнікоў і стаўленне грамадства да гэтай праблемы.
Агульнанацыянальная гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту 8801 100-88-01.
Кантактны нумар тэлефона для размяшчэння ў прытулак для жанчын, пацярпелых ад хатняга гвалту, – 8029 610-83-55.
Агульнанацыянальная дзіцячая лінія – 8801 100-16-11.
У Магілёве дзее экспертна-менеджарская супольнасць творчых асобаў Цэнтр гарадскіх ініцыятываў. Заснавальнікамі новай формы працы з гарадскім асяроддзем сталі грамадскія актывісты, журналісты, скульптары ды мастакі.
Гэта, па сутнасці, першая ў Беларусі такая ініцыятыва, што стала займацца ўрбаністыкаю. Сярод паспяхова праведзеных нефармальных акцыяў можна вылучыць «Дранік-фэст», «Гарадскі пікнік» ды школу ўрбаністычных праектаў «Цяпліца».